Рассельгаснагляд зняў санкцыі з трох беларускіх прадпрыемстваў

Рассельгаснагляд зняў санкцыі з трох беларускіх прадпрыемстваў

Рассельгаснагляд вырашыў зняць часовыя абмежаванні на пастаўкі расліннай прадукцыі з трох беларускіх прадпрыемстваў.

Як паведамляецца на сайце ведамства, з 22 па 25 лістапада расійскія спецыялісты наведалі Беларусь, каб праверыць сем прадпрыемстваў — вытворцаў плодаагародніннай прадукцыі: СУП "АзотСэрвіс" (таматы), СВК імя У.І. Крамко (яблыкі), ФГ "СаўАгра-прадукт" (грыбы), ФГ "Гедэон" (яблыкі, таматы), ІП Мартыненка Ю.А. (грыбы), ТАА "Брэнд Капрыз" (грыбы), СФ "Клецкі" (яблыкі).

Праверка выявіла, што толькі тры прадпрыемствы маюць на захоўванні раслінную прадукцыю, прызначаную для паставак у Расію. Гэта вытворчы кааператыў імя У.І. Крамко (яблыкі, гародніна адкрытага грунту), фермерская гаспадарка "Гедэон" (яблыкі) і фермерская гаспадарка "СаўАгра-прадукт" (грыбы).

Таму Рассельгаснагляд з 4 снежня здымае абмежаванні на ўвоз усёй плодаагародніннай прадукцыі (уключаючы таматы, яблыкі і грыбы), вырабленай на гэтых трох прадпрыемствах. Санкцыі былі ўведзеныя 10 лістапада 2017 года.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі