Рассельгаснагляд не пусціў у Расію тры тоны беларускіх чарніцаў

Рассельгаснагляд не пусціў у Расію тры тоны беларускіх чарніцаў

18 ліпеня прадстаўнікі Рассельгаснагляду не прапусцілі ў Расію тры тоны свежых чарніцаў, якія везлі з Беларусі на дзвюх машынах. Як паведамляе прэс-служба Рассельгаснагляду, груз быў затрыманы на мяжы з Беларуссю ў Пскоўскай вобласці ў фітасанітарнай кантрольным пункце "Лабок". 

Расійскія інспектары выявілі, што груз перавозіцца без фітасанітарных сертыфікатаў на прадукцыю. Не было і іншых суправаджальных дакументаў, якія пацвярджаюць паходжанне і фітасанітарную бяспеку прадукцыі.

На ўладальнікаў грузу пачалі адміністрацыйную справу.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі