Рассельгаснагляд будзе фарбаваць кантрабандную ялавічыну з Беларусі зялёнкай

Рассельгаснагляд будзе фарбаваць кантрабандную ялавічыну з Беларусі зялёнкай

Упраўленне Рассельгаснагляду па Бранскай і Смаленскай абласцях вырашыла фарбаваць зялёнкай некандыцыйную ялавічыну з тэрыторыі Беларусі. У каментары ТАСС расійскія спецыялісты паведамілі, што гэтая мера дазволіць скараціць сродкі на ўтылізацыю неліквіднага мяса, а сам тавар не ўдасца завезці паўторна або перапрацаваць.

У Рассельгаснаглядзе падкрэсліваюць, што гэта законны метад апрацоўкі мяса. Ён прадугледжаны расійскімі ветэрынарна-санітарнымі правіламі, але раней рэдка ўжываўся.

Расійскія спецыялісты кажуць, што толькі ў I квартале 2017 года ў Бранскай вобласці яны праверылі каля 6 тысяч тон мясной прадукцыі з Беларусі і больш за 260 т забаранілі да ўвозу з-за розных парушэнняў.

Напярэдадні яны афарбавалі зялёнкай амаль 5 тон ялавічыны, прывезенай з Беларусі без ветэрынарных суправаджальных дакументаў і ў непрыстасаваных аўтамабілях з парушэннем тэмпературнага рэжыму. Часткова афарбаванае мяса не ўдасца збыць, бо яно страціла таварны выгляд, а завезці паўторна або перапрацаваць — з-за трываласці фарбавальніка. 

Ва ўпраўленні Рассельгаснагляду па Смаленскай і Бранскай абласцях кажуць, што ў апошнія тыдні колькасць кантрафактнага ўвозу ялавічыны вырасла ў некалькі разоў. Раней такое мяса адпраўлялі на ўтылізацыю на спецыялізаванае прадпрыемства ў Расіі, што выклікала значныя выдаткі. Цяпер афарбаванае ў зялёны колер мяса застаецца ў перавозчыкаў, ім забараняюць ўвоз кантрафакту і выпісваюць штраф.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі