Рассельгаснагляд абмежаваў увоз у Расію беларускай рыбнай прадукцыі
![У правяраючых паўсталі пытанні да паходжання рыбы](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-09/fish_13_09.jpg.webp?itok=rGz-0dp1)
У правяраючых паўсталі пытанні да паходжання рыбы / fsvps.gov.ru
Рассельгаснагляд часова забараніў увоз у Расію беларускай прадукцыі з рыбы кампаніі "РытМарк". У расійцаў паўсталі пытанні да паходжання сыравіны.
Па дакументах выходзіла, што гэта рыба з Даніі, але пры гэтым "дацкае кампетэнтнае ведамства сапраўднасць выдадзеных ветэрынарных сертыфікатаў не пацвердзіла", адзначылі ў Рассельгаснаглядзе. З чэрвеня па жнівень расійцы спынілі і праверылі 11 увезеных партый ад "РытМарк". У шасці былі выяўленыя падробленыя дакументы.
Аб гэтай сітуацыі расійцы паведамілі ў беларускае Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання, прасілі правесці праверку і "прыняць меры па недапушчэнні нелегальных паставак у РФ". Але 9 верасня на шляху да атрымальніка ў Маскоўскую вобласць спынілі чарговую партыю беларускай "дацкай рыбы". Пасля гэтага і была прынятая пастанова абмежаваць пастаўкі кампаніі "РытМарк" у РФ.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.