Вы тут

Раскрытае рэзананснае забойства бізнесмена ў Беразіно

Следчы камітэт

Раскрытае рэзананснае забойства ў Беразіно бізнесмена Сяргея Мяцельскага. Пра гэта 27 траўня на брыфінгу паведамілі прадстаўнікі МУС і Следчага камітэта.

Труп бізнесмена знайшлі ў верасні 2016-га ў спаленым аўтамабілі на ўскраіне горада. Адзначалася, што забіты быў адным з самых багатых людзей у Беразіно. Раскрыць забойтва па гарачых слядах не ўдалося. Расследаваннем заняўся цэнтральны апарат СК, у групе працавалі вопытныя следчыя.

Пра тое, што забойства раскрытае, стала вядома ў сакавіку сёлета. Тады дваім падазраваным выставілі абвінавачванні. Цяпер жа сталі вядомыя падрабязнасці. У кастрычніку мінулага года яўку з павіннай напісаў знаёмы бізнесмена Сянкевіч. Былы баец спецпадраздзялення, быў выдатна падрыхтаваны. Гэта ён страляў у Мяцельскага, а пасля падпаліў машыну. Падвозіў яго Светчыкаў, які не збіраўся здзяйсняць забойства. Яны вымагалі доўг у бізнесмена памерам 500 тысяч долараў. Але ў працэсе вымагальніцтва Сянкевіч застрэліў Мяцельскага.

Крымінальную справу ўжо перадалі ў Мінскі абласны суд.