Раскол у батальёне "Данбас", з'явіўся новы камандзір — "Філін"

У вядомым украінскім добраахвотніцкім батальёне "Данбас" адбыўся раскол. Частка яго байцоў і камандзіраў распаўсюдзіла заяву, у якой заявілі, што сыходзяць з Нацгвардыі ва Узброеныя Сілы Мінабароны.

"Не жадаючы прымаць удзел у далейшай эскалацыі напружання ў падраздзяленні, частка байцоў батальёна "Данбас" першага набору, якія прымалі ўдзел у баявых дзеяннях і вызваленні гарадоў Новаекацярынаўка, Лісічанск, Арцёмаўск, Папасная, Ілавайск і іншых гарадах прынялі рашэнне аб пераходзе і далейшым праходжанні службы ў шэрагах Узброеных Сілаў Мінабароны", — гаворыцца ў заяве, змешчанай у Facebook.

Паведамляецца, што 17 студзеня сёлета ва ўкраінскім войску быў створаны 46-ы Асобны батальён спецпрызначэння "Данбас — Украіна". У яго перайшлі не толькі байцы "Данбаса" з Нацгвардыі, але і іншыя "добраахвотнікі і патрыёты" (агулам іх будзе да 1000 чалавек). Камандзірам батальёна зацвердзілі падпалкоўніка Вячаслава Уласенку (пазыўны "Філін"), былога першага намесніка камандзіра "Данбаса" Сямёна Сяменчанкі.

Нагадаем, скандалы вакол батальёна "Данбас" узнікалі рэгулярна. Яго камандзір Сямён Сяменчанка летась стаў дэпутатам Вярхоўнай Рады Украіны. Ён лічыць, што супраць яго ўжываецца "чорны піяр".

Скандальны эфір з камандзірам "Данбаса" Сяменчанкам на Грамадскім (відэа)

Камандзір батальёна "Украіна — Данбас" "Філін"

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі