Скандальны эфір з камандзірам "Данбаса" Сяменчанкам на Грамадскім (відэа)

Камандзір украінскага батальёна "Данбас", народны дэпутат Вярхоўнай Рады ("Аб'яднанне Самапомач") Сямён Сяменчанка паўдзельнічаў у эфіры Грамадскага ТБ. Многія пытанні, якія задавала журналістка, ён назваў альбо непрафесійнымі (і часткова мае рацыю), альбо правакацыйнымі. Апошняй кропляй стала тэлефанаванне праз скайп мужчыны з Севастопаля. Пасля гэтага Сяменчанка заявіў, што "эфір замоўлены" і ён удзельнічаць у ім не жадае.

На 43-й хвіліне ў студыі з'явіўся журналіст Раман Скрыпін, які сказаў, што камандзір батальёна і дэпутат паводзіў сябе па-хамску ды мусіць выбачыцца перад журналісткай. Сямён Сяменчанка адмовіўся. Ён сказаў, што "хацеў бы бачыць тое Грамадскае, якое бачыў з самага пачатку".

Дарэчы, пра інтэрв'ю на Грамадскім ТБ папрасіла прэс-служба Сяменчанкі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі