Расійскія журналісты паедуць у прэс-тур па Беларусі

Чарговы прэс-тур у Беларусь прадстаўнікоў расійскіх СМІ пройдзе з 24 па 27 ліпеня. Пра гэта паведамілі ў Нацыянальным прэс-цэнтры Беларусі, які выступае адным з арганізатараў. Тэма чарговага прэс-тура — "Агульнае гераічнае мінулае беларускай і расійскай дзяржаў". У склад расійскай журналісцкай дэлегацыі ўвайшлі прадстаўнікі каля 20 федэральных і рэгіянальных СМІ.

Журналісты наведаюць мемарыяльныя комплексы "Брэсцкая крэпасць-герой" і "Хатынь", 11-ю памежную заставу імя Кіжаватава. Праграмай прэс-тура таксама прадугледжана правядзенне круглых сталоў з удзелам прадстаўнікоў сталага камітэта Саюзнай дзяржавы, міністэрства абароны і міністэрствы культуры Беларусі, а таксама шэрагу іншых беларускіх міністэрстваў і ведамстваў.

Ці сустрэнуцца расійскія журналісты з Аляксандрам Лукашэнкам, пакуль не паведамляецца.

БелаПАН

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі