Расійскія войскі сышлі з украінскага вострава Змяіны

Востраў Змяіны​ / wikimedia.org
Востраў Змяіны​ / wikimedia.org

Расійскія войскі сышлі з вострава Змяіны, размешчаным у Чорным моры. Гэтую інфармацыю пацвердзілі ў Міністэрстве абароны РФ. Там заявілі, што "УС РФ 30 чэрвеня ў якасці кроку добрай волі завяршылі выкананне задачаў на востраве Змяіны і вывелі гарнізон, які там знаходзіўся", піша ТАСС. 

Тым часам украінскія вайскоўцы кажуць, што ўначы паспяхова атакавалі расійскія пазіцыі на востраве. У выніку "праціўнік спешна эвакуяваў рэшткі гарнізона двума хуткаснымі катарамі". Пра гэта гаворыцца ў зводцы ўкраінскага аператыўнага камандавання "Поўдзень". Як вынікае з паведамлення, яшчэ гадзіну таму Змяіны быў у агні, там раздаваліся выбухі.

Нагадаем, расіяне атакавалі востраў у самым пачатку вайны — увечары 24-га лютага. Украінскім памежнікам, якія неслі дзяжурства на востраве, прапанавалі здацца. Менавіта тады ў адрас рускага судна прагучала знакамітая фраза "Рускі ваенны карабель, пайшоў нах..." Памежнікі вялі бой, але ў выніку ўсё ж апынуліся ў палоне, у тым ліку і аўтар знакамітай фразы. Пазней яго вызвалілі.

Украінскія вайскоўцы эпізадычна атакавалі расійскія пазіцыі на востраве.

"Той, хто кантралюе Змяіны, той шмат у чым кантралюе і акваторыю Чорнага мора. Таму што з яго можна наносіць ракетна-бомбавыя ўдары. Нашы ўзбраенні маюць невялікі радыус дзеяння. Калі мы будзем кантраляваць Змяіны, мы зможам наносіць удары па ворагу", — каментаваў надоечы важнасць вострава з ваеннага гледзішча дарадца міністра ўнутраных справаў Віктар Андрусіў. Тады ж ён заявіў, што, дзякуючы ваеннай дапамозе саюзнікаў, Узброеныя сілы Украіны цяпер могуць "дэмілітарызаваць" востраў.

Российские войска ушли с украинского острова Змеиный
Востраў Змяіны пасля атакі ўкраінскіх УС / facebook.com/okPivden

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі