З палону вярнуўся памежнік з вострава Змяіны, які паслаў расійскі карабель

Дадому, у Чаркаскую вобласць Украіны, з палону вярнуся памежнік Раман Грыбаў, піша hromadske.ua. 

Ён служыў на востраве Змяіным і стаў вядомы пасля легендарнай фразы пра кірунак для расійскага ваеннага карбля. 

Старшыня Чаркаскай абласной ваеннай адміністрацыі Ігар Табурэц уручыў яму ўзнагароду "За заслугі перад Чаркашчынай".

"Меў гонар вітаць на радзіме нашага без перабольшання легендарнага памежніка. Раман — стваральнік таго самога лозунгу вайны з расійскімі акупантамі. Чаркашчанін разам з субратамі прадэманстравалі ўсяму свету цвёрдасць і трываласць украінскага духу, нашу сілу", — заявіў Табурэц.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.