Вы тут

Расійскія турысты спрабавалі вывезці з турэцкага гатэля валізку ежы

govoritmoskva.ru

Расійскіх турыстаў у Турцыі злавілі на тым, што яны вывозілі з гатэля цэлую валізку ежы, перадае "Говорит Москва". Інцыдэнт адбыўся ў трохзоркавым гатэлі ў раёне Манаўгат.

Перад ад'ездам супрацоўнікі гатэля папрасілі гасцей адчыніць валізкі. Там выявіліся прадукты для сняданку з рэстарана, бутэлькі з вадой і садавіну, акуратна спакаваныя ў пакеты.

Адміністратар гатэля назваў гэта непаразуменнем і выказаў меркаванне, што адпачывальнікі няправільна зразумелі сістэму "ўсё ўключана": "Госці нашага гатэля могуць есці і піць колькі захочуць, але навошта ж вывозіць прадукты торбамі? Мы гэтага не разумеем".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.