Расійскія СМІ адсочваюць візіт Ціханоўскай у Фінляндыю: картэж і ахова

Расійскія СМІ адсочваюць візіт Ціханоўскай у Фінляндыю: картэж і ахова

Расійскія СМІ адсочваюць чатырохдзённы візіт Святланы Ціханоўскай у Фінляндыю. Як піша ria.ru, яна перасоўваецца па Хельсінкі "ў картэжы з трох аўтамабіляў бізнес-класа ў суправаджэнні аховы". Пералічваюцца аўтамабілі: Audi A7, мінівэн Mercedes і мікрааўтобус Volkswagen, прызначаны для перавозкі дэлегацый. Расійскія журналісты налічылі "мінімум чатырох ахоўнікаў... адзін з якіх гаворыць на рускай мове".

У Хельсінкі Ціханоўская спынілася ў гатэлі President побач з парламентам. Яна ўжо сустрэлася з прэзідэнтам Фінляндыі, запланаваныя сустрэчы з прэм'ер-міністрам і міністрам замежных спраў. Візіт працягнецца да 4 сакавіка.

Расійскія СМІ нагадваюць, што афіцыйны Мінск дамагаецца экстрадыцыі Святланы Ціханоўскай.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі