Вы тут

Ціханоўская абмеркавала з прэзідэнтам Фінляндыі сітуацыю ў Беларусі

Святлана Ціханоўская і Саўлі Ніінісцё / Reuters

Святлана Ціханоўская абмеркавала з прэзідэнтам Фінляндыі Саўлі Ніінісцё сітуацыю ў Беларусі. Беларускі палітык знаходзіцца ў Хельсінкі з чатырохдзённым візітам. Падчас сустрэчы гаворка ішла пра магчымасці АБСЕ па арганізацыі ў нашай краіне дыялогу паміж уладай і апазіцыяй, паведамляе ТАСС са спасылкай на прэс-службу фінскага прэзідэнта. Саўлі назваў дыскусію з Ціханоўскай цікавай.

У Святланы Ціханоўскай запланаваны таксама сустрэчы з прэм'ер-міністрам і міністрам замежных спраў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.