Расійскія навукоўцы пацвердзілі знаходжанне цэнтра Еўропы ў Полацку

Знаходжанне цэнтра Еўропы ў Полацку пацвердзілі навукоўцы з расійскага Цэнтральнага навукова-даследчага інстытута геадэзіі. Раней пра гэта заяўлялі беларускія геадэзісты. Яны ўжылі методыку разлікаў, паводле якой Еўропа была прынятая за адно цэлае, уключна з прасторай Белага мора і Балтыкі, з усімі выспамі. Цэнтральная кропка гэтай прасторы была знойдзеная з дапамогай адмыслова рапрацаванай камп'ютарнай праграмы.

Расійскія навукоўцы не толькі пацвердзілі слушнасць разлікаў беларусаў, але і пагадзіліся з іх методыкай вызначэння межаў Еўропы. Памятны знак "Цэнтру Еўропы" ўсталююць у Полацку 31 траўня, у дзень горада, інфармуе БЕЛТА.

Адзначым, што на знаходжанне еўрапейскай кропкі таксама прэтэндуюць населеныя пункты Польшчы, Расіі, Украіны, Літвы, Славакіі, Венгрыі і Чэхіі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі