Расійскія мытнікі канфіскавалі ў беларуса рэдкае выданне Чэхава

Супрацоўнікі смаленскай мытні спынілі вываз грамадзянінам Беларусі з Расіі рэдкага дарэвалюцыйнага выдання рускага пісьменніка Антона Чэхава. Як паведаміла ў сераду прэс-служба расійскай мытні, беларус спрабаваў вывезці восем тамоў твораў Чэхава, выпушчаных выдавецтвам "Расійская імперыя" у 1903 годзе.

Мастацтвазнаўчая экспертыза пацвердзіла, што гэта вельмі рэдкія кнігі, якія адносяцца да культурнага набытку краіны, на вываз якіх дазвол не выдаваўся. У адносінах да грамадзяніна Беларусі распачата крымінальная справа.

“Інтэрфакс”

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі