Расійскія кампаніі, якія могуць трапіць пад санкцыі ЕС (спіс)

Санкцыі — адказ аб'яднанай Еўропы на дзеянні Расіі ва Украіне. На гэты раз ЕС адрэагаваў на ўвядзенне на ўкраінскую тэрыторыю расійскіх войскаў.

Як піша Wall Street Journal, пад новыя санкцыі Еўрасаюза трапіць шэраг нафтавых і абарончых кампаній Расіі:

"Раснафта", "Газпрамнафта", "Транснафта", "Абаронпрам", "Аб'яднаная авіябудаўнічая карпарацыя", "Уралвагонзавод".

Згаданыя кампаніі не змогуць крэдытавацца ў банках краін Захаду на тэрмін больш за 30 дзён. Выданне спасылаецца на свае крыніцы, афіцыйнай інфармацыі пакуль няма.

Таксама краінам Захаду забараняецца імпартаваць прадукцыю некаторых расійскіх кампаній, а сярод іх — "Сірыуса", "Станкаінструмента" і "Калашнікава".

Тым часам Расія рыхтуе чарговыя "антысанкцыі". Масква пагражае абмежаваць палёты для заходніх авіякампаній над тэрыторыяй Расіі, паведамляе ВВС.

Фота — ria.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі