Вы тут

Расійскія хакеры спрабавалі сарваць фінал Еўрабачання

Украінская каманда на "Еўрабачанні" ў 2022 годзе / youtube/eurovision​

Улады Італіі паведамілі, што прадухілілі кібератакі на "Еўрабачанне". Над задачай працавалі больш за 100 спецыялістаў паліцыі. Яны падазраюць расейскую кібергрупоўку Killnet і яе падраздзяленне Legion, піша Reuters.

Падчас падвядзення вынікаў музычнага конкурсу, журы некалькі разоў не маглі ўстанавіць сувязь з вяшчальнікамі з іншых краін. Яны ніяк гэта не тлумачылі, але, верагодна, справа была менавіта ў спробах атакаваць конкурс. Таксама ў ноч правядзення песеннага конкурсу ў тэлеграм-канале Killnet з'явілася абразлівае паведамленне аб удзельніках з Украіны.

Па дадзеных паліцыі Італіі, напады на сеткавую інфраструктуру адбываліся і падчас паўфіналу 10 траўня.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.