Расійскім рэжысёрам забаранілі прапагандаваць паленне

У стандартныя кантракты з прадзюсарамі кінастужак, якія фінансуюцца з дзяржаўнага бюджэта, унесены пункт, які забараняе “тытуняпаленне і наркаманію”. “Коммерсантъ” патлумачыў, што такім чынам Федэральнае агенцтва па культуры і кінематаграфіі (Роскультура) выканала патрабаванне Генпракуратуры па выкананні расійскага заканадаўства. Новаўвядзенне звязана з вынікамі пракурорскай праверкі. Як канкрэтна агенцтва плануе выконваць патрабаванне, пакуль невядома. Кінарэжысёры палічылі рашэнне Генпракуратуры за ўмяшанне ў мастацтва. “Коммерсантъ” цытуе Івана Дыхавічнага: “Ад рэжысёраў патрабуюць, каб за дзяржаўныя грошы ім паказвалі толькі прыгожую прыроду, аднак калі мы не будзем паказваць рэальнае жыццё, то нічога добрага з гэтага не атрымаецца”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі