Расійскі трубапровад у абход Беларусі будзе каштаваць 2,5 млрд долараў

Кошт пабудовы расійскага трубапровада ў абход Беларусі складае 2,5 млрд долараў. Папярэднюю лічбу агучыў кіраўнік кампаніі «Транснефть» Сямён Вайншток.

Нагадаем, праект узнік пасля студзеньскага крызісу, калі на працягу некалькіх дзён Беларусь адмаўлялася прапускаць расійскую нафту праз сваю тэрыторыю без аплаты пошліны на транзіт. Ён атрымаў падтрымку палітычнага кіраўніцтва Расіі.

Новы расійскі трубапровад мусіць злучыць Унечу на Браншчыне і порт Прыморск на Балтыцы.

Росбалт

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі