Расійскі трэнер Слуцкі — футбалістам "Слуцка": "Вы — бразільцы!"

Расійскі трэнер Слуцкі — футбалістам "Слуцка": "Вы — бразільцы!"

Расійскі трэнер Леанід Слуцкі даў "дыстанцыйную ўстаноўку" футбалістам беларускай каманды "Слуцк" на матч з "Віцебскам". Ён — галоўны трэнер расійскага клуба "Рубін", у мінулым трэніраваў ЦСКА, англійскі "Хал Сіці" і зборную Расіі. Расійская Прэм'ер-ліга прыпынена і некаторыя заўзятары з гэтай краіны пачалі глядзець беларускі чэмпіянат. Слуцкі хутка знайшоў "сваю" каманду ў Беларусі. У відэаблозе "КраСава" ён даваў парады футбалістам "Слуцка", зазіраючы ў аркуш з прозвішчамі гульцоў. "Вы — бразільцы!" — "замбіраваў" расійскі трэнер.

Матч "Слуцк" — "Віцебск" пройдзе ў суботу.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі