Расійскі спявак Мікалай Баскаў выступіць на закрыцці Еўрапейскіх гульняў

Расійскі спявак Мікалай Баскаў выступіць на закрыцці Еўрапейскіх гульняў

Расійскі спявак Мікалай Баскаў выступіць на закрыцці Еўрапейскіх гульняў у Мінску. Урачыстая цырымонія пройдзе на мінскім стадыёне "Дынама" 30 чэрвеня, пачатак а 20-й гадзіне. На сайце Баскава адзначаецца, што аўтарам сцэнару і мастацкім кіраўніком ад беларускага боку выступіць Аляксандр Вавілаў, ад расійскага боку — Аляксей Сечанаў. Яны абяцаюць "унікальнае шоу, якое больш не паўторыцца".

Як вядома, I Еўрапейскія гульні ў Баку ў 2015-м закрываў Джон Ньюман. А адкрывала іх Лэдзі Гага. У Мінску на адкрыцці II Еўрагульняў выступілі Дымаш Кудайберген і Ганна Нятрэбка.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі