Расійскі сенатар пракаментаваў заяву Лукашэнкі пра беларуска-расійскую мяжу

Расійскі сенатар пракаментаваў заяву Лукашэнкі пра беларуска-расійскую мяжу

Расійскі сенатар Уладзімір Джабараў пракаментаваў заяву Аляксандра Лукашэнкі пра беларуска-расійскую мяжу.

Як распавядала Еўрарадыё, кіраўнік дзяржавы абурыўся тым, што ў замежнікаў, якія едуць праз Беларусь, узнікаюць праблемы пры ўездзе ў Расію пад Смаленскам. Нават, калі ў замежнікаў ёсць расійская віза. На думку Лукашэнкі, гэта кепска адбіваецца на транзітным статусе нашай дзяржавы.

Джабараў нагадаў, што праз гэты ўчастак мяжы могуць праязджаць толькі грамадзяне Беларусі і Расіі, там дзейнічае спецыяльная памежная зона.

"Пункты пропуску для замежнікаў, якія ўязджаюць на тэрыторыю Расіі, вядомыя: гэта Санкт-Пецярбург і гэтак далей, — але не праз прамую нашу мяжу. Тым больш для аўтамабіляў", — перадае словы Джабарава РІА "Новости".

Ён падкрэсліў, што іншаземец, які праехаў мяжу пад Брэстам, не зможа даехаць да Смаленска нават пры наяўнасці расійскай візы. Джабараў прапанаваў перагледзець гэтае пытанне пры падаўжэнні дзеяння беларуска-расійскай дамовы аб мяжы. 

Ён дадаў, што Лукашэнка мае права патрабаваць змяніць дакументы пра межы, але працаваць над ім будуць МЗС і памежныя службы абедзвюх дзяржаў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі