Расійскі самагубца ў мінскім метро
Спроба суіцыду была здзейсненая ўчора ўвечары ў мінскім метрапалітэне.
46-гадовы
грамадзянін Расіі кінуўся пад цягнік на станцыі Кастрычніцкая, але застаўся
жывы. З пераломамі і чэрапна-мазгавой траўмай яго даставілі ў лякарню.
Затрымка
руху цягнікоў сталічнага метро склала 12 хвілін, паведамляе «Інтэфакс».