Расійскі прэм'ер-міністр заявіў пра пачатак новай халоднай вайны

Расійскі прэм'ер-міністр заявіў пра пачатак новай халоднай вайны

Расійскі прэм'ер-міністр Дзмітрый Мядзведзеў заявіў, што Расія і NATO "скаціліся ў часы новай халоднай вайны". Выступаючы на Мюнхенскай канферэнцыі па бяспецы, Мядзведзеў гаварыў пра тое, што Расійскую Федэрацыю "ледзь не штодня аб'яўляюць самай страшнай пагрозай то для NATO, то асобна для Еўропы, то для Амерыкі і іншых краін".

"Я часам думаю: мы ў 2016-м сёння ці ў 1962-м?", — цытуе словы Дзмітрыя Мядзведзева meduza.io.

Расійскі прэм'ер адзначыў, што дыялог Расіі і Захаду па пытаннях еўраатлантычнай бяспекі, глабальнай стабільнасці і рэгіянальных пагрозаў шмат у чым спыніўся. Ён заклікаў аднавіць супрацоўніцтва паміж РФ і Захадам. І прывёў як прыклад сустрэчу Папы Рымскага і Патрыярха Маскоўскага.

У сучаснай сістэме еўрапейскай бяспекі ёсць пэўныя праблемы, і не трэба даводзіць справу да "трэцяга сусветнага ўзварушэння", каб зразумець неабходнасць супрацоўніцтва, сказаў Мядзведзеў.

Прэзідэнт Літвы Даля Грыбаўскайтэ заявіла, што Еўропа стаіць перад "свайго роду гарачай", а не "другой халоднай вайной".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі