Расійскі падпалкоўнік аддае загады ўкраінскай міліцыі (відэа)

Як паведамляе УНІАН, частку міліцыянераў пашыхтавалі каля будынка, перад імі выступіў мужчына ў камуфляжы, які прадставіўся падпалкоўнікам расійскай арміі з Сімферопаля. Ён прадэманстраваў нават расійскі пашпарт і прадставіў новага начальніка — чалавека ў цывільным Аляксандра Шульжэнку, іх "новага начальніка".





Дзейнага начальніка міліцыі палкоўніка Андрэя Крышчанку (на здымку знізу) сепаратысты вывелі з будынку. Зброю ён не здаў, яго пасадзілі ў машыну.





Адзначаецца, што гэты аддзел міліцыі быў адным з нешматлікіх, які аказваў супраціўленне сепаратыстам. Аднак за два дні ніхто не прыйшоў на дапамогу і міліцыянеры здаліся.