Вы тут

Расійскі МЗС пракаментаваў справы Сапегі і Дуднікава

Амбасада Расіі ў Мінску знаходзіцца на сувязі са сваякамі і адвакатамі затрыманай грамадзянкі РФ Сафіі Сапегі. Консульскія супрацоўнікі плануюць хуткім часам наведаць Ягора Дуднікава, сказалі ў расійскім МЗС.

“Незалежна ад грамадскага рэзанансу трымаем на сталым кантролі справы ўсіх расійцаў, якія апынуліся ў цяжкай жыццёвай сітуацыі, у тым ліку ў Беларусі, у прыватнасці С.А.Сапегі і Ё.А.Дуднікава”, — сказаў у гутарцы з ТАСС намкір расійскага МЗС Андрэй Рудэнка.

У сярэдзіне снежня консульскія супрацоўнікі ў дзявяты раз наведалі Сапегу, якая, па яе словах, усё яшчэ знаходзіцца пад хатнім арыштам.

“Скаргаў на здароўе і ўмовы ўтрымання не выказвала. Пра далейшую лінію абароны яе праў можна будзе казаць толькі пасля вынясенні выраку суда”, — сказаў Рудэнка.

Як ён кажа, амбасада таксама сочыць за лёсам Дуднікава. Некалькі разоў з ім сустракаліся консульскія супрацоўнікі. Апроч таго, амбасада дапамагла "ў атрыманні яго адвакатамі фінансавання па лініі Фонду падтрымкі і абароны праў суайчыннікаў, якія жывуць за мяжой".

Аднак быць на паседжаннях суда консульскія супрацоўнікі не маглі, бо справа разглядалася ў закрытым фармаце. Рудэнка абяцае, што хоць прысуд Дуднікаву ўжо быў вынесены, дыпмісія працягне працу па абароне яго праў і хуткім часам консульскія супрацоўнікі сустрэнуцца з ім, а таксама з яго адвакатам.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.