Расійскі музей можа паплаціцца за “псіхадэлічных міліцыянераў”

Музей расійскага горада Перм можа паплаціцца за тое, што паказаў публіцы "псіхадэлічных міліцыянераў". Пракуратура палічыла, што музей дапусціў парушэнні ў выкарыстанні расійскага сцяга на выставе "Чароўная псіхадэлічная міліцыя", піша "Камерсант".

Зараз супрацоўнікам музея пагражае буйны штраф.

Заяву ў пракуратуру напісаў сам начальнік ГУУС па Пермскім краі. Яму не спадабаліся карціны мастака Рыгора Юшчанка, на якіх намаляваныя міліцыянеры, адзін з якіх, напрыклад, сячэ прусакоў сякерай, а дзеянні іншых -- яшчэ больш незразумелыя.



На ўсіх карцінах прысутнічае выява расійскага сцяга, што і дазволіла завесці справу.

Сам жа аўтар карцін, якія абурылі міліцыянера, Рыгор Юшчанка, называе сябе адэптам "экзістэнцыяльнага трэша".

Фота: lenta.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі