Расійскі міністр заявіў, што "каляровай рэвалюцыі" ў Беларусі не будзе

Расійскі міністр заявіў, што "каляровай рэвалюцыі" ў Беларусі не будзе

"Каляровай рэвалюцыі" ў Беларусі не будзе, паколькі яе не падтрымае абсалютная большасць беларусаў. Пра гэта ў інтэрв'ю італьянскаму часопісу Limes заявіў міністр замежных спраў Расіі Сяргей Лаўроў. Паводле яго слоў, малаверагодна, каб спробы "разгайдаць унутрыпалітычную сітуацыю" ў Беларусі знайшлі значную падтрымку жыхароў краіны. На карысць гэтага меркавання, адзначыў міністр, сведчаць вынікі прэзідэнцкіх выбараў 2015 года. На іх беларусы выказаліся "за ўнутрыпалітычную стабільнасць, за ўмацаванне сувязяў з Расіяй", сказаў Лаўроў.

Расійскі міністр заявіў у інтэрв'ю, што "любы экспарт рэвалюцый (камуністычных, дэмакратычных і любых іншых) наносіць вялізныя страты народам дзяржаваў, якія становяцца аб'ектамі такіх эксперыментаў".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі