Расійскі гоншчык загінуў пасля таго, як устанавіў рэкорд хуткасці (відэа)

44-гадовы пілот Яўген Керн на аўтамабілі Nissan GTR выйшаў на дыстанцыю 1000 метраў на ўзлётна-пасадачнай паласе авіяцыйнага рамонтнага завода. Ён разагнаўся да 300 км/г, але на фінішы з невядомай прычыны не затармазіў (магчыма, не спрацавали тармазы), а працягваў набіраць хуткасць. У выніку машына пратараніла бетонны блок, выляцела на поле і некалькі разоў перакулілася. Керн загінуў.

Як інфармуе Delfi, перад смерцю гоншчык паспеў устанавіць рэкорд, ён праехаў кіламетр трасы за 9,8 секунды.

Фота — Reuters

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі