Расійскі аўтааматар збіраецца падаваць у суд на беларускую ДАІ

Працягваюцца скандалы з удзелам беларускага ДАІ. Гэтым разам, як сведчыць пацярпелы грамадзянін Расіі Сяргей Астроўскі, яго спынілі нібыта за перавышэнне хуткасці, а ў выніку запатрабавалі хабар. Калі ж хлопец адмовіўся, яго збілі і адвезлі ў РУУС.  Еўрарадыё звязалася з пацярпелым. Вось што ён распавёў пра тое здарэнне.

Сяргей Астроўскі:
“Яны мне пачалі расказваць страшнія гісторыі пра тое, што да Масквы я не змагу даехаць, бо яны зараз забяруць маё пасведчанне кіроўцы і выдадуць часовае пасведчанне, якое на тэрыторыі РФ не дзейнічае.

Маўляў, навошта табе гэтыя праблемы, бо пасведчанне, акрамя таго, яшчэ і доўга будзе мне перасылацца і г.д. Я папрасіў іх хутчэй складаць пратакол, але папярэдзіў, што напішу там пра сваю нязгоду і пра тое, што мне ўскосна намякалі, каб я даў хабар”.


Па словах хлопца, гэтая яго заява закончылася тым, што яго проста ў машыне збілі.

Ноч хлопец правёў у ізалятары часовага ўтрымання. А раніцай яго павезлі ў суд Цэнтральнага раёна. Разуменне, што нязгода з абвінавачваннем можа стацца “суткамі”, а згода закончыцца штрафам, прымусіла ва ўсім “прызнацца”.

За лаянку яму выпісалі штраф у памеры 450 тысячаў рублёў. Пра перавышэнне хуткасці размовы на судзе не ішло. Расійскі аўтааматар збіраецца  падаваць у суд на беларускую ДАІ.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі