Расійскі амбасадар зноў спрабуе перарваць маўчанне афіцыйнага Мінску?

Беларускія ўлады дагэтуль не робяць заяваў у справе прызнання Расіяй незалежнасці Паўднёвай Асеціі і Абхазіі.  Падобнае маўчанне падчас нядаўняй вайны ў Грузіі было перарванае расійскім амбасадарам у Беларусі Аляксандрам Сурыкавым, які здзівіўся, што беларускія ўлады не выказалі сваёй падтрымкі Расіі.

Сёння Сурыкаў зноў выступіў з заявай. На гэты раз амбасадар паведаміў, што "Расія спадзяецца на тое, што Беларусь як бліжэйшы саюзнік прызнае незалежнасць Паўднёвай Асеціі і Абхазіі".

Аляксандр Сурыкаў адзначыў, што "прызнаць суверэнітэт ці не прызнаць - гэта суверэннае права Беларусі".

Высветлілася, што Паўднёвая Асеція і Абхазія у перспектыве могуць увайсці ў склад "саюзнай дзяржавы Беларусі і Расіі". Але, паводле Сурыкава, для гэтага "патрэбнае як мінімум прызнанне Рэспублікай Беларусь", паведамляе "Інтэрфакс".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі