Вы тут

Расійская чэмпіёнка прыехала ў Брэст на Кубак Беларусі, але не выступіла

Марыя Ласіцкене / ria.ru

Расійская лёгкаатлетка, алімпійская чэмпіёнка ў скачках у вышыню Марыя Ласіцкене прыязджала ў Брэст на адкрыты Кубак Беларусі, але не выступіла. З-за непагадзі спаборніцтвы адклалі на дзень, але і ў сераду ў Брэсце дажджлівае надвор'е. У выніку каманда спартсменкі "прыняла рашэнне не рызыкаваць", паведамляе ria.ru.

Да таго ж Ласіцкене спяшалася на нейкія спаборніцтвы ў РФ, бо ў яе "распісаны графік выступаў". Прэс-аташэ Усерасійскай федэрацыі лёгкай атлетыкі Ала Глушчанка абяцае, што "Маша ў бліжэйшай будучыні абавязкова вернецца ў Беларусь і парадуе мясцовых заўзятараў сваім выступленнем".

Беларускі і расійскі спорт знаходзяцца пад санкцыямі з-за агрэсіі Расіі супраць Украіны. Таму спартсменам з гэтых краін даводзіцца выступаць толькі ў межах "саюзнай дзяржавы". Але, як бачым, і тут не заўсёды атрымліваецца.

А ўладальніцай Кубка Беларусі ў скачках у вышыню стала беларуска Ганна Гарадзецкая з вынікам 1,83 метра.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.