Расійскаму філосафу Пятру Рабаву на 10 гадоў забаранілі ўезд у Беларусь

Пётр Рабаў. Фота: "ВКонтакте"
Пётр Рабаў. Фота: "ВКонтакте"

Расійскі філосаф, тэарэтык анархізму Пётр Рабаў, тыдзень таму затрыманы ў Гродне, дэпартаваны з Беларусі. Таксама яму на 10 гадоў забаронены ўезд у Беларусь. Пра гэта са спасылкай на Яўгена Яўгеньевіча, арганізатара якая не адбылася лекцыі Рабава ў гарадзенскім "Цэнтр гарадзкога жыцця", піша РБК.

"Сёння [16 кастрычніка. — Еўрарадыё] пасля вызвалення Рабаў спыніў галадоўку, і мы падышлі перадаць яму ежы на платформе — у той момант чацвёра супрацоўнікаў [праваахоўных органаў] ужо праводзілі Рабава на цягнік да Смаленска. Калі мы спрабавалі перадаць ежу, супрацоўнікі спрабавалі нас дапытаць, а пасля аднаго з праваабаронцаў затрымалі", — распавёў Яўгеньевіч. Па яго словах, у цягніку Рабава таксама суправаджае супрацоўнік у цывільным.

Дацэнт кафедры філасофіі Маскоўскага педагагічнага універсітэта Пётр Рабаў, які прыехаў у Беларусь, каб прачытаць лекцыю па анархізме і палітычнай філасофіі, быў затрыманы міліцыяй у Гродне 10 кастрычніка. Уночы  на 11 кастрычніка яго выпусцілі, але праз некалькі гадзінаў зноў затрымалі — на гэты раз у Баранавічах.

11 кастрычніка суд горада Баранавічы пакараў філосафа шасцю суткамі адміністрацыйнага арышту за тое, што ён нібыта нецэнзурна лаяўся. У судзе Рабаў абвясціў галадоўку і заявіў, што не згодны з пастановай.

13 кастрычніка ў Маскве насупраць амбасады Беларусі прайшла серыя адзіночных пікетаў у падтрымку філосафа.

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі