Філосафа Рабава адпусцілі з пастарунку ў Гродне — ён едзе ў Баранавічы

Філосафа Рабава адпусцілі з пастарунку ў Гродне — ён едзе ў Баранавічы

Міліцыя адпусціла з пастарунку ўсіх 19 чалавек, затрыманых напярэдадні ў гродзенскім Цэнтры гарадскога жыцця, перадае Радыё "Свабода". Яны прыйшлі на лекцыю расійскага філосафа Пятра Рабава "Лібертарная сацыяльная думка апошняй траціны XX — пачатку XXI cтагоддзя". Прафесар Рабаў адправіўся ў Баранавічы, дзе сёння ў яго мусіць адбыцца чарговая лекцыя.

Па словах расійскага філосафа, ён і не падазраваў, што публічная лекцыя можа стаць несанкцыянаваным масавым мерапрыемствам.

"Нас, праўда, не білі. Быў нейкі маральны ціск, але абыходзіліся са мной даволі карэктна. Мне здаецца, дастаткова таго, што яны сарвалі лекцыю, адабралі ў мяне кніжкі. Я зусім не ўяўляю, у чым прычына нашага затрымання. Мы рабілі ўсё гэта адкрыта, інфармацыя была ў інтэрнэце. На маю думку, іх напалохала слова "анархія" ў маіх лекцыях. У мяне забралі 11 кніжак. Спачатку нас абвінавацілі ў арганізацыі несанкцыянаванага мітынгу — маўляў, праводзілі мерапрыемства без дазволу. Думаю, што мне нічога не пагражае: ні адміністрацыйная, ні крымінальная справа. Максімум, што я страціў — гэта канфіскаваныя кнігі. Я спадзяюся, што не пацерпяць людзі, якія прыйшлі на лекцыю", — перадае "Свабода" словы расійскага навукоўца.

Рабаў спадзяецца, што ў Баранавічах гродзенская гісторыя не паўторыцца. 

Рабаў — сучасны расійскі анархіст, удзельнік "Аўтаномнага дзеяння". Ён кандыдат філасофскіх навук, дацэнт кафедры філасофіі Маскоўскага пэдагагічнага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Леніна. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі