Расіяніна пасадзілі ў турму за каханне да беларускі

Адзін год і два месяцы правядзе ў калоніі ўзмоцненага рэжыму 52-гадовы расіянін, які насуперак забароне ездзіў у Беларусь да каханай жанчыны. Драматычная гісторыя доўжылася дванаццаць гадоў.

У 2003 годзе мужчына парушыў беларускае заканадаўства, за што быў асуджаны і высланы з краіны з забаронай наведваць Беларусь цягам пяці год. Аднак у Гомелі яго чакала каханая жанчына — замежнік не вытрываў расстання і прыехаў да яе нелегальна. Праваахоўнікі вылічылі яго і зноў дэпартавалі. Закаханы расіянін працягваў ездзіць у Беларусь. Яго лавілі і дэпартавалі ў 2007, 2012 і 2014 гадах.

Сёлета ён прыехаў зноў, але цяпер каханая жанчына была яго законнай жонкай — шлюб зарэгістравалі летась у Расіі. Беларуская міліцыя зноў затрымала яго, і справу ўпартага расіяніна разгледзіў суд.

Прысуд набыў законную моц. Мужчына прызнаў сваю віну і раскаяўся ў здзейсненым, паведамляе сайт gp.by са спасылкай на прэс-службу суда Гомельскага раёна.

Ілюстратыўнае фота з сайта my-sunday.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі