Расіянін вёз з Польшчы 9 кг алмазаў — сказаў, што гэта жвір для акварыума
![Расіянін вёз з Польшчы 9 кг алмазаў — сказаў, што гэта жвір для акварыума](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/almazy_1.jpg.webp?itok=g7ecCyYs)
Болей за 9 кг алмазаў пад выглядам жвіра для акварыума канфіскавалі ў грамадзяніна Расіі, які перасякаў беларуска-польскую мяжу ў пункце пропуску “Бераставіца”. Сярод асабістых рэчаў кіроўцы ў салоне аўто знайшлі крысталічныя камяні розных формаў, памераў і колераў — гэты груз выклікаў падазрэнні ў памежнікаў.
Падазроны жвір накіравалі на экспертызу, якая і паказала, што камяні з’яўляюцца несартаванымі алмазамі. Іх папярэдні кошт склаў болей за 900 тысяч беларускіх рублёў.
Суд прызначыў кантрабандысту штраф. Алмазы канфіскаваныя, паведамляе прэс-служба Дзяржаўнага мытнага камітэта.
![Расіянін вёз з Польшчы 9 кг алмазаў — сказаў, што гэта жвір для акварыума](/sites/default/files/paragraphs/image/almazy2.jpg)
![Расіянін вёз з Польшчы 9 кг алмазаў — сказаў, што гэта жвір для акварыума](/sites/default/files/paragraphs/image/almazy3.jpg)