Расіянін на "Бэнтлі" ў Гродне ўрэзаўся ў мікрааўтобус

Расіянін на "Бэнтлі" ў Гродне ўрэзаўся ў мікрааўтобус

"Бэнтлі", якім кіраваў расіянін, стаў вінаваўцам ДТЗ у Гродне 29 студзеня. Здарэнне адбылося каля 13-й гадзіны, паведамляе gaigrodno.by.

Расійскі госць ехаў па вуліцы Падкрыжацкай у напрамку вуліцы Таўлая. ерад скрыжаваннем, як пазней патлумачыў мужчына, ён не пабачыў дарожных знакаў, якія патрабуюць саступіць дарогу, і быў упэўнены, што едзе па галоўнай дарозе. "Бэнтлі" выехаў на скрыжаванне, дзе ўрэзаўся ў мікрааўтобус "Мерсэдэс".

Штраф за парушэнне расіянін заплаціў невялікі. А вось на рамонт свайго аўто яму давядзецца раскашэліцца. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі