Расіяне выкарыстоўваюць на фронце супраць украінцаў газы — CNN

Украінскія вайскоўцы абсталёўваюць пазіцыю на фронце

Украінскія вайскоўцы абсталёўваюць пазіцыю на фронце / facebook.com/GeneralStaff.ua

Расіяне выкарыстоўваюць на фронце ва Украіне ў якасці зброі газы, паведамляе CNN. Пра гэта журналістам распавёў ананімны вайсковы медык. Паводле яго слоў, у раёне Арэхава (Запарожская вобласць) з'едлівы і лёгкаўзгаральны газ скідаецца з расійскіх беспілотнікаў. Украінскіх байцоў асляпляе ад яго дзеяння — дастаткова ўдыхнуць паветра і ўжо немагчыма дыхаць. Адзін чалавек так загінуў. Пацярпелыя кажуць, што расіяне з дапамогай газу спрабуюць выклікаць паніку сярод украінскіх абаронцаў, каб яны пакінулі акопы. "Спачатку я ўбачыў дым, — расказвае ўкраінскі салдат, які перажыў газавую атаку. — Мы выбеглі з траншэі, і газ раптам загарэўся. Траншэя была ў полымі. Гэты газ абпальвае, асляпляе вас, вы не можаце дыхаць...".

У апошнія тыдні ў згаданым раёне былі 9 такіх выпадкаў.

Супрацоўнік украінскай выведкі паведаміў CNN, што рэчыва, выкарыстанае расіянамі, было разнавіднасцю газу CS — таксічнае рэчыва, якое выклікае раздражненні. Прымяненне такіх сродкаў на вайне забаронена канвенцыяй Арганізацыі Аб'яднаных Нацый па хімічнай зброі.

У апошнія месяцы перыядычна паступалі паведамленні аб выкарыстанні расійскімі салдатамі газу на полі бою. Аднак яго прымяненне ў раёне Арэхава, відаць, носіць "пастаянны характар".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі