Расіяне просяць не пускаць Андрэя Макарэвіча дадому?

Андрэя Макарэвіча, які днямі наведаў Данбас, могуць не пусціць у Расію. Як сцвярджае ўкраінскі сайт “Вести”, гэтага патрабуюць разгневаныя расіяне, якіх абурае праўкраінская пазіцыя расійскага рокера. Праўда, хто канкрэтна настойвае на такіх санкцыях супраць музыканта, не паведамляецца.

"Макарэвіч ведаў, што будзе такая рэакцыя, і сказаў, што гатовы да гэтага", распавёў "Вести" Цімафей Нагорны, прэзідэнт Фонда валанцёраў Украіны, які запрасіў музыку ў Данбас.

Па словах Нагорнага, Макарэвіч прыляцеў ва Украіну з Кубы. Прычым, без аховы і райдара, толькі з дырэктарам. Ён наведаў Славянск, Сямёнаўку і Святагорск, дзе яшчэ нядаўна вяліся баявыя дзеянні. У святагорскім пансіянаце "Пярліна Данеччыны" музыка выступіў перад бежанцамі з зоны АТО.

Нагадаем, свой візіт на Усход Украіны Макарэвіч патлумачыў тым, што адзіная інфармацыя, якой можна давяраць, гэта тое, што ўбачыш на уласныя вочы.

Фота: zn.ua