Расіяне падарвалі тэлевежу ў Луцку і атакавалі аэрадромы

Расіяне падарвалі тэлевежу ў Луцку і атакавалі аэрадромы

Украінскія дзяржаўныя службы збіраюць даныя пра страты, нанесеныя расійскімі ракетамі і артылерыяй. Расіяне падарвалі тэлевежу ў Луцку і атакавалі аэрапорты, ваенныя аэрадромы — у Івана-Франкоўску, Харкаве, Мікалаеве, Хмяльніцкім, Краматорску, іншых гарадах. Нанесеныя ўдары па вайсковыя частках, складах у Кіеўскай, Чаркаскай, Львоўскай, Палтаўскай, Жытомірскай, Хмяльніцкай, Вінніцкай, Дняпроўскай, Адэскай абласцях. Гарыць порт у Ачакаве.

У Марыупалі ў выніку абстрэлаў загарэліся прыватныя дамы. У Чугуеве на Харкаўшчыне разбураны жылы дом. Ёсць ахвяры сярод мірнага насельніцтва. У Марыупалі параненае дзіця.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі