Расіяне знішчылі 39 скрыняў з беларускімі цвыркунамі

Расіяне знішчылі 39 скрыняў з беларускімі цвыркунамі

Расіяне спынілі на мяжы і знішчылі 640 кг замарожаных цвыркуноў з Беларусі. На груз не было неабходных ветэрынарных дакументаў, інфармуе прэс-служба Упраўлення Рассельгаснагляду па Бранскай і Смаленскай абласцях.

Здарэнне адбылося на мінулым тыдні. Аўтамабіль, якім кіраваў грамадзянін Беларусі, спынілі бранскія мытнікі. Яны знайшлі 39 скрынак з замарожанымі цвыркунамі. Груз перадалі спецыялістам Рассельгаснагляду, якія прынялі рашэнне пра ліквідацыю.

Прамысловую гадоўлю цвыркуноў арганізавала мінскае прадпрыемства "ОНТО Биотехнологии". Іх дастаўляюць на мясакамбінат у расійскую сталіцу, дзе адбываецца ўпакоўка ў бляшанкі. Цвыркуноў выкарыстоўваюць на корм жывёлам.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі