Вы тут

ФСБ не пусціла ў Расію тры сотні хамякоў-нелегалаў з Беларусі

pixabay.com

Расіяне вярнулі ў Беларусь з-за адсутнасці дакументаў 280 хамякоў і 30 трусоў. Здарэнне адбылося ў Смаленскай вобласці, дзе супрацоўнікі Памежнага ўпраўлення ФСБ па Смаленшчыне для праверкі спынілі пасажырскі аўтобус. У грузавым адсеку яны і пабачылі сотні хамякоў-"нелегалаў". Іх перадалі спецыялістам упраўлення Рассельгаснагляду. Яны і засведчылі адсутнасць неабходных дакументаў, якія пацвярджаюць паходжанне і здароўе жывёлаў, а таксама неадпаведны транспарт для іх перавозкі. У выніку хамякі і трусы вярнуліся ў Беларусь, інфармуе сайт rshn32.ru.