Расіяне нанеслі ракетны ўдар па Львове: сярод загінулых дзеці

Львоў атакавалі ракетамі і дронамі

Львоў атакавалі ракетамі і дронамі / @andriysadovyi

Раніцай у сераду расійскія вайскоўцы нанеслі камбінаваны ўдар па Львове. Былі выкарыстаныя ўдарныя дроны Shahed і балістычныя ракеты "Кінжал", паведамляе Hromadske. 

Вядома пра семь загінулых. Трое з іх гэта дзеці. Гэта дадзеныя ад гарадскога галавы Андрэя Садовага. Пацярпелі 30 чалавек, такую лічбу агучыў прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленкі. Раней паведамлялася, што як мінімум пяцёра пацярпелых знаходзяцца ў цяжкім стане. У раёне вакзала ў выніку атакі загарэліся жылыя дамы. У некалькіх школах адмянілі заняткі

Напярэдадні ў выніку расійскай ракетнай атакі па Палтаве загінулі больш за 50 чалавек. Больш за 200 атрымалі раненні. Расійская ракета трапіла ў ваенны інстытут сувязі. "Часавы прамежак паміж трывогай і прылётам смяротных ракет быў настолькі кароткім, што застаў людзей у момант эвакуацыі ў бамбасховішчы" , — заявілі пазней у Міністэрстве абароны Украіны.

Россияне нанесли ракетный удар по Львову: погибли дети
Наступствы расійскай атакі ў Львове / @andriysadovyi

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі