Расіяне абстрэльваюць украінскія гарады — у Крывым Рогу трапілі ў шматпавярхоўку

Адна з расійскіх ракет трапіла ў жылы дом у Крывым Рогу / @dmytro_lubinetzs

Адна з расійскіх ракет трапіла ў жылы дом у Крывым Рогу / @dmytro_lubinetzs

Гэтай ноччу і раніцай адразу некалькі ўкраінскіх гарадоў перажылі ракетныя абстрэлы. Так, гэтай ноччу расіяне атакавалі ракетамі С-300 Харкаў. Пацярпеў ахоўнік прадпрыемства — там у выніку абстрэлу ўспыхнуў пажар, расказвае кіраўнік Харкаўскай абласной ваеннай адміністрацыі Алег Сінягубаў. Часткова разбураны складскі будынак.

У Херсоне ёсць загінулы, яшчэ некалькі чалавек пацярпелі. Цэнтр горада быў абстраляны "Градамі", расказаў кіраўнік Херсонскай абласной ваеннай адміністрацыі Аляксандр Пракудзін. "Пад варожы ўдар трапіў работнік гарадскога камунальнага прадпрыемства. Ад атрыманых раненняў мужчына загінуў на месцы", — заявіў чыноўнік.

Па Крывым Рогу ўдарылі дзвюма ракетамі, ёсць загінулы, заявіў чыноўнік. Акрамя таго, яшчэ два работнікі камунальнага прадпрыемства атрымалі кантузіі. Ім 46 і 43 гадоў. Іх забралі ў бальніцу. УНІАН піша, што ўсяго ў бальніцу забралі чацвярых. Паводле Праскудзіна, гэтай раніцай па Херсоне расіяне выпусціў 36 снарадаў.  

А ў Крывым Рогу расійская ракета трапіла ў шматпавярхоўку, гэта пацвердзілі ў МУС Украіны. Ракета разбурыла секцыю жылога дома з 4 па 9 паверхі. На месцы прылёту ўзнік пажар. Яшчэ адна ракета трапіла ў чатырохпавярховы будынак навучальнай установы. Вядома як мінімум пра двух загінулых. Пацярпелі больш за 30 чалавек, у тым ліку чацвёра дзяцей. Па словах кіраўніка Днепрапятроўскай абласнойадміністрацыі Сяргея Лысака, стан большасці людзей здавальняючы, але ёсць і двое "цяжкіх". Акрамя таго, пад заваламі таксама могуць заставацца людзі.

Flowers Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі