Расіянам на Новы год не пакажуць Крамлёўскія куранты

Крамлёўскія куранты — галоўны гадзіннік Расіі на Спаскай вежы Крамля — у навагоднюю ноч будуць у будаўнічых рыштаваннях.

Пра гэта паведамляе ТАСС са спасылкай на расійскія СМІ.

На Спаскай вежы адрамантуюць стрэлкі, лічбы курантаў. Тыя, хто прыйдзе сустракаць Новы год на Красную плошчу, не зможа ўбачыць славуты гадзіннік. Але пры гэтым сам механізм курантаў працягне працаваць — будуць адбівацца чвэрці гадзіны, гадзіны.

Рэстаўрацыя Спаскай вежы Крамля распачалася на гэтым тыдні і, як чакаецца працягнецца да вясны 2015 году. Фон, на якім з навагоднім зваротам выступіць расійскі прэзідэнт Уладзімір Пуцін, давядзецца змяніць.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі