Расія сцягвае войскі на Запарожжа — CNN

Расійскі вайсковец

Расійскі вайсковец / РИА Новости

Расія войскі пачалі масава нарошчваць сілы на поўдні Украіны, сцягвае войскі ў Запарожскай вобласці. Аб гэтым піша CNN. Па дадзеных некаторых аналітыкаў, расіяне сабралі тут 50-тысячнае войска. Аб магчымай актывізацыі баёў у Запарожжы гаварыў напярэдадні і Максім Жорын, намеснік камандзіра 3-й асобнай штурмавой брыгады, якая трымала абарону Аўдзееўкі. Гэты горад у Данецкай вобласці, нагадаем, украінскім вайскоўцам прыйшлося пакінуць.

"У нас, я думаю, найбліжэйшым часам будзе складаная сітуацыя не толькі ў раёне Аўдзееўкі, а ў тым ліку і на поўдні, а таксама ёсць вялікая пагроза і на поўначы — у раёне Харкаўскай вобласці і Купянска", — сказаў ён.

Што да Аўдзееўкі, то, паводле слоў Жорына, у расіян "у горадзе засталося яшчэ дастаткова сіл для таго, каб спрабаваць прасоўвацца". На яго думку, у гэтым рэгіёне трэба рыхтавацца да надзвычай складаных, цяжкіх баёў.

Між тым, паводле ацэнкі амерыканскага Інстытута вывучэння вайны, "тэмпы расійскіх наступальных аперацый пад Аўдзееўкай рэзка замарудзіліся пасля захопу Расіяй Аўдзееўкі". Эксперты спасылаюцца на словы прадстаўніка украінскай Таўрычнай групоўкі войскаў Дзмітрыя Ліхавія, які кажа, што колькасць расійскіх нападаў на гэтым кірунку значна зменшылася за мінулыя суткі. Паводле яго слоў, расійскія войскі зараз перагрупоўваюцца і праводзяць аперацыі па зачыстцы тэрыторыі горада. У ISW мяркуюць, што расіяне ў найбліжэйшай будучыні перакінуць свае сілы, якія назапасіліся вакол Аўдзееўкі, у іншыя раёны на лініі фронту.

У сваёй свежай справаздачы Інстытут вывучэння вайны таксама гаворыць, што Белы дом разглядае магчымасць перадаць Украіне ракеты вялікай далёкасці ATACMS. Гэта адбудзецца, калі Кангрэс ухваліць ваенную дапамогу Кіеву. Раней ЗША ўжо перадавалі Ўкраіне такія ракеты, але ў абмежаванай колькасці. Іх было недастаткова для "правядзення ўдарнай кампаніі", якая магла б стварыць "аператыўныя праблемы для расійскіх войскаў ва Украіне". Апрача таго, паведамляецца, што ЗША падрыхтавалі артылерыйскія сістэмы і боепрыпасы. Іх перададуць неадкладна, калі Кангрэс ухваліць фінансаванне дапамогі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі