Расія прапануе Паўночнай Карэі ежу ў абмен за зброю

КНДР мае зброю, але не можа забяспечыць сябе харчаваннем / KCNA via REUTERS 
КНДР мае зброю, але не можа забяспечыць сябе харчаваннем / KCNA via REUTERS 

Расія прапануе Паўночнай Карэі ежу ў абмен за зброю. Па даных ЗША, Масква адправіць у Пхеньян афіцыйную дэлегацыю з такім праектам пагаднення. КНДР якраз у харчаванні пастаянна мае патрэбу, а РФ не хапае ўзбраенняў і боепрыпасаў для вайны ва Украіне, паведамляе "Бі-Бі-Сі".

Афіцыйны прадстаўнік Пентагона Джон Кірбі кажа, што любая здзелка паміж Расіяй і Паўночнай Карэяй, якая ўключае ўзбраенні, стане парушэннем рэзалюцыі Саўбеза ААН. ЗША і раней абвінавачвалі Пхеньян у пастаўках узбраенняў расіянам, але Пхеньян упарта гэта абвяргае. Цяпер жа амерыканскія спецслужбы атрымалі новую інфармацыю пра магчымую здзелку "харчаванне ў абмен на боепрыпасы".

Кірбі адзначыў, што ЗША ўважліва сочаць за развіццём сітуацыі і меркаванай здзелкай Масквы і Пхеньяна. Напярэдадні стала вядома, што Мінфін Злучаных Штатаў унёс у "чорны спіс" грамадзяніна Славакіі, які выступаў пасярэднікам у перамовах паміж РФ і КНДР.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі