Расія ноччу ўдарыла па Кіеве ракетамі, загінулі людзі
![У выніку абстрэлу была пашкоджана дзіцячая паліклініка / @VA_Kyiv](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/kiyv_1_06_2.jpg.webp?itok=h3qF6YMT)
У выніку абстрэлу была пашкоджана дзіцячая паліклініка / @VA_Kyiv
Мінулай ноччу Расія зноў атакавала Кіеў. Па ўкраінскай сталіцы ўдарылі, па папярэдняй ацэнцы, крылатымі ракетамі і ракетамі балістычнага тыпу, кажуць у Кіеўскай гарадской ваеннай адміністрацыі.
"Паводле наяўнай інфармацыі, усе выяўленыя паветраныя цэлі былі знішчаныя сіламі і сродкамі нашай супрацьпаветранай абароны. На жаль, ад падзення абломкаў ёсць ахвяры і разбурэнні", — таксама адзначылі ў адміністрацыі.
Па дадзеных на 7 гадзін раніцы загінулі тры чалавекі, у тым ліку 10-гадовае дзіця. Яшчэ адно дзіця атрымала траўмы. Усяго траўмаваныя 10 чалавек. У адным з жылых дамоў выбіла вокны і дзверы, выбухной хваляй сарвала балкон. Абломкамі ракет пашкоджаныя дзве школы (тут таксама выбітыя вокны і дзверы), а таксама дзіцячая паліклініка.
![Россия ночью ударила по Киеву ракетами, погибли люди](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/kiyv_1_06.jpg.webp?itok=QOTdc8RG)
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.