Расія не супраць удзелу Беларусі ва Ўсходнім партнёрстве

Пастаянны прадстаўнік Расіі пры еўраструктурах Уладзімір Чыжоў падтрымаў развіццё адносін паміж Беларуссю і Еўрасаюзам у рамках палітыкі Ўсходняга партнёрства. Як паведамляе агенцтва Франс Прэс, Чыжоў заявіў журналістам, што, на думку Расіі, палітыка Ўсходняга партнёрства не адаб'ецца негатыўна на братэрскіх адносінах Расіі ды Беларусі.

Пры гэтым расійскі дыпламат адзначыў, што Масква ўважліва вывучае новую палітыку. Па ягоных словах, ва ўсіх рэгіянальных праграм ЕС адна агульная праблема: недастатковая фінансавая падтрымка. Ён адзначыў, што праекты, якія не маюць належнага бюджэту, не бываюць эфектыўнымі.

Нагадаем, што палітыка Ўсходняга партнёрства прадугледжвае пашырэнне палітычнага ўзаемадзеяння і эканамічнай інтэграцыі з шасцю постсавецкімі краінамі: Арменіяй, Азербайджанам, Беларуссю, Грузіяй, Малдовай, Украінай.

БелаПАН

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі