Расія не пускае аўстрыйскі самалёт, які ляціць у абыход Беларусі

Расія не пускае аўстрыйскі самалёт, які ляціць у абыход Беларусі

Расія не дала дазвол на ўваход у сваю паветраную прастору самалёту Austrian Airlines. Ён накіроўваўся з Вены ў Маскву ў аблёт Беларусі. Новы паветраны калідор для борта не ўзгаднілі, паведамляе ТАСС.

Учора і сёння аналагічны дазвол на палёт па новым маршруце не атрымала Air France. Расійскія авіярэгулятары пакуль не каментуюць гэтыя падзеі.

Пасля прымусовай пасадкі рэйса Ryanair у мінскім аэрапорце Еўрапейскі рэгулятар рэкамендаваў авіякампаніям пазбягаць беларускай паветранай прасторы, назваўшы яе небяспечнай.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі